Вярнуліся з Львова
Цей пост є тестом для тих оунлірусскоязьічньіх, хто думає, що білоруси, українці і росіяни, то - "практічєскіадинбратскійславянскійнарод" .
Контрольный вопрос:
Товарищи русские- вы всё понимаєте из того что здесь написано, читая этот пост на языке одной трети вашего триединого русского народа?
Originally posted by
yozas_gubka at Вярнуліся з Львова
Контрольный вопрос:
Товарищи русские- вы всё понимаєте из того что здесь написано, читая этот пост на языке одной трети вашего триединого русского народа?
Originally posted by
Тры дні адпачывалі з жонкай у Львове і засталіся ў захапленні ад горада. Наташа нават выказала "крамольную" думку, пра тое, што Львоў лепшы за Вільню:) І мне цяжка з ёй не пагадзіцца:)

Пара словаў пра падарожжа.
1. Дарога:

Дабіраліся да Львова на цягніку па хітражопай схеме: бралі па два квітка ад Мінска да памежнага пункта (ст.Гарынь) і ад Гарыні да Львова (і назад: Львоў-Гарынь, Гарынь-Мінск), такім чынам эканомілася каля 100 тысяч бел.рублёў (~6,5$) у адзін бок, што ў суме склала 400 000 б.р. (~25,8$) эканоміі за ўвесьмаршрут. У выніку паездка ў адзін бок на аднаго чалавека каштавала 390 000 б.р. (~25,2$). З мінусаў падарожжа на цягніку - начное праходжанне мяжы, 1,5-2,0 гадзіны без сну з 01:00 да 3:00 робіць начны адпачынак непаўнавартасным.
2. Жыллё:

Жылі ў хостэле ў цэнтры горада (будынак на Саборнай плошчы на фота вышэй). Двухмесны нумар з асобным душам і прыбіральняй абыйшоўся ў 420 000 б.р. (~27,1$) за две ночы. Браніравалі нумар праз "букінг", знаўцы, напэўна, могуць знайсці прапановы і танней.
3. Ежа:
У Львове рэальна на невялікія грошы зрабіць сабе свята жывата:) Сярэдні рахунак у кафэшках і рэстарацыях на дваіх складаў у нас прыкладна 140 грыўняў (~6,7$): ад сталоўскіх коштаў у "Пузатай хаце", да божэскіх 230 грн. (~11$) за сытны стол у "Крыіўцы". Кошты на ежу ў Львове прыемна здзіўляюць. Гэтак жа як і кошты на піва:) Даражэй за 23 грн. (~1,1$) за 0,5л украінскага разліўнога піва я ў пабах і кафэшках не бачыў. Таксама здзіўляе колькасць атмасферных едальняў пра якія Мінску можна толькі марыць. Іх можна наведваць не толькі для таго каб смачна паесці, але і ў якасці музеяў. І гэта не толькі "Крыівка" ці "Капальня кавы" на плошчы Рынак, гэта і разнастайныя кафэшкі, як у гістарычным цэнтры, так і на яго ўскрайку.
4. Транспарт:

Праезд на грамадскім транспарце ў Львове каршуте капейкі: трамвай/тралейбус - 2 грн. (~0,1$), маршрутка - 4 грн. (~0,2$). На таксі ад Чыгуначнага раёна да Лічакоўскіх могілак (7,7 км) мы праехалі за 80 грн. (~3,8$).
5. Гісторыя:

Гістарычны цэнтр Львова мала таго, што перанасычаны выдатнасцямі на квадратны метр, дык яшчэ і вялікі па памерах. Там дзе ў Кракаве ці Вільні скончваюцца гістарыяныя кварталы і пачынаюцца шэрыя панэльныя раёны ў Львове працягваецца атмасферная забудова XIX-пач.ХХ ст. Канешне, стан большасці старых будынкаў пашарпаны і месцамі яны патрабуюць рамонту, але гэтыя акалічнасці можна сказаць толькі дадаюць гораду атмасферы. У Львове таксама шмат цікавых месцаў апроч гістарычнага цэнтру - трох дзён якія мы з Наташай прабылі ў горадзе нам не хапіла каб усё абыйсці. Шмат у Львове аглядных пляцовак (нават кафэ завялі сабе моду рабіць асобныя "залі" пад адкрытым небам на дахах Львоўскіх дамоў з цудоўнымі відамі). Маёй любімай польскай "міжваенкі" у горадзе неймаверна шмат (чакайце пасты для
kresy_arch). Ну і карчэй, карчэй таксама нерэальна шмат (дарэчы, падчас фоткання мясцовага злёту корчэаматараў на плошчы Рынак выпадкова сустрэўся з
barsun_life, якая аказалася таксама адпачывае ў Львове з сям'ёй).
5. Назіранні:

З цікавостак, якія кідаліся ў вочы падчас адпачынку, запомнілася стаўлення мясцовых пешаходаў да правілаў дарожнага руху. Калі вы бачыце ў Львове людзей, што стаяць на пешаходным пераходзе на чырвоны сігнал светлафора, ведайце - гэта беларускія турысты:) А так як з турыстамі з Беларусі ў гэтым сязоне в Украіне напражонка (ад мяжы да Львова мы ехалі у напаўпустым вагоне) то такіх белых варон вы пабачыце няшмат:) Дый сам дарожны рух у горадзе нагадваў хутчэй аўтамабільны хаос Бліжняга Ўсходу, чым арганізаваныя еўрапейскія аўтамабільныя плыні. Пра парковачную "культуру" я прамаўчу.
Вельмі парадаваў сервіс у кафэшках. Не было навязлівых прыставал на вуліцах (у Кіеве ў 2013 мы на такіх нарваліся). Мова. Украінская мова паўсюль, ад немаўляці, што толькі пачало гаварыць, да гопнікаў у падваротнях - усе кажуць украінскаю. Нам пра такі ж цалкам беларускамоўны горад толькі марыць. Роварыстаў у Львове значна менш чым у Мінску (да што гаварыць, менш чым у Мастах), магчыма віной таму брукаванка і разбітыя ходнікі.
З надвор'ем нам трохі непашчасціла, у Львове надыйшоў "сезон дажджоў" - пару раз траплялі пад такія залевы, ад якіх мінская Няміга затаплівалася б, напэўна, пад самы Верхні горад:) Зрэшты, залевы хутка праходзілі і на Львоў зноў апускалася вільготная спёка.
Турыстаў з Беларусі, як я пісаў, у Львове амаль не назіралася, мы з Наташай за тры дні так і не пабачылі ніводнай машыны з беларускімі нумарамі (з расійскімі, уродзе, былі). Затое палякаў было шмат, трохі менш немцаў, чэхаў і іншых еўрапейцаў.
Замест заканчэння хачу сказаць: кідайце усё і едзце ў Львоў. Адпачынак там танны, яскравы і зусім не страшны:)

kresy_arch). Ну і карчэй, карчэй таксама нерэальна шмат (дарэчы, падчас фоткання мясцовага злёту корчэаматараў на плошчы Рынак выпадкова сустрэўся з 5. Назіранні: